WYSIWYG Web Builder
Віншуем святароў з днём святарства!
Вялікі чацвер – дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Вялікі чацвер мае асаблівую важнасць для святароў. У гэты дзень дзве тысячы гадоў назад Езус Хрыстус устанавіў сакрамант пасвячэння. На Апошняй Вячэры Ён даверыў сваім вучням таямніцу Эўхарыстыі і справу распаўсюджвання хрысціянскай веры.
Шаноўныя ксёндз-пробашч Андрэй, дыякан Антон, святары Міёрскага дэканату!
Ад усяго сэрца дзякуем Вам за штодзённае бескарыслівае і ахвярнае служэнне. Сёння Езус Хрыстус прыходзіць да нас праз Вашыя рукі, Вашыя вусны абвяшчаюць Божае слова, праз Вашую паслугу мы дакранаемся да Міласэрнасці Божай падчас сакраманту споведзі.

З нагоды Дня святара выказваем самыя цёплыя віншаванні. Жадаем, каб Найсвяцейшая Маці асвятляла шлях, які вам даручыў Бог. Няхай добры Езус трымае вас ля свайго Сэрца, адорвае благаслаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары.

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by