Крыжовы шлях або Дарога крыжовая – гэта набажэнства Вялікага посту, якое носіць адарацыйны характар. Падчас набажэнства вернікі разважаюць над крыжовымі мукамі Хрыста і праслаўляюць Яго за збаўленне чалавецтва. Крыжовая дарога – гэта дарога цярпення, роздуму, пакуты; дарога, якая патрабуе пэўнага часу, якога так нам не хапае… Дарога вельмi жудасная, страшная, бо мы разам з Хрыстом абыходзiм Яго боль i муку…
У нашай парафіі Крыжовая дарога традыцыйна адбываецца кожную пятніцу, суботу і нядзелю. А 18-ай гадзіне ў пятніцу на набажэнства збіраюцца пераважна людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту, а ў якасці разважанняў выкарыстоваюцца старадаўнія спевы.