WYSIWYG Web Builder
  • Лужкі
  • Лужкі
ХХІХ звычайная нядзеля
Парадак цэлебрацыі святой Імшы:

панядзелак-субота: 8.00; 18.00;
7.30; 17.30 — ружанец;
нядзеля: 8.00; 12.00; 18.00.
11.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
     ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР    
22 кастрычніка — літургічны ўспамін святога Яна Паўла ІІ, папы

Ян Павел ІІ стаў 264-м Папам Рымскім у гісторыі Касцёла. Ён быў першым за апошнія 455 гадоў наступнікам св. Пятра не італьянскага паходжання і першым Папам славянінам. Для свету выбар яго Папам быў нечаканым, калі ўвогуле не сенсацыяй.
    АФІЦЫЙНА    
Архімандрыт Лявонцій Тумоўскі ўступіў на пасаду Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі
У суботу, 17 кастрычніка 2026 года, у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыліся уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі айца Лявонція Тумоўскага.
     АНОНС ПАДЗЕЙ    
Юбілейная дыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чысцовым пройдзе ў Валкалаце
24 кастрычніка 2026 года ў Валкалаце адбудзецца пятае агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
     ВЕРА І ТРАДЫЦЫІ    
Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі і малітва на могілках
Набліжаецца лістапад – месяц нашай асаблівай духоўнай сувязі з памерлымі і малітвы за іх. Касцёл ад пачатку сваёй гісторыі ахінае асаблівай малітоўнай апекай душы памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы і, каб дасягнуць раю, патрабуюць малітоўнай дапамогі.
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ   
15 абяцанняў Маці Божай тым, хто шануе святы ружанец

Маці Божая асабіста навучыла святога Дамініка маліцца Ружанцам у 1208 годзе і сказала яму, каб ён распаўсюджваў адданасць малітве ружанца і выкарыстоўваў яе як магутную зброю супраць ворагаў праўдзівай веры.
    РЭПАРТАЖ   
У Лужках ушанавалі святога Міхала Арханёла
29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Лужках адзначыла адпустовую ўрачыстасць. Нябесным апекуном парафіі з'яўляецца святы Міхал Арханёл. На супольную малітву сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але і шматлікія госці. Узначаліў урачыстую Эўхарыстыю новапрэзбітар ксёндз Антоній Тышко.
      АКТУАЛЬНА     
Новыя спосабы складання ахвяраванняў на патрэбы парафіі

З’явіўся новы спосаб зрабіць ахвяраванне на патрэбы нашай парафіі. Зараз гэта можна зрабіць таксама і он-лайн, праз АРІП (ЕРИП). Ахвяраваныя такім спосабам грошы, прыходзяць непасрэдна на парафіяльны рахунак.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by