У апошні дзень каляндарнага года ў касцёлах цэлебруецца набажэнства падзякі. У нашай святыні гэтае адмысловае набажэнства распачалося а 17-ай гадзіне з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту. На пачатку вернікі мелі магчымасць у цішыні выказаць Пану Богу словы падзякі за пражыты год, а затым адбылася супольная ружанцовая малітва.