WYSIWYG Web Builder
Чаму Ружанец лічыцца неверагоднай малітвай?

Адной з самых папулярных малітваў сярод католікаў з’яўляецца Ружанец. Практыка малітвы на пацерках бадай жа заўсёды адбывалася і ў будынку касцёла, і ў публічнай свецкай прасторы. Нават цэлы месяц кастрычнік прысвечаны гэтай цудоўнай малітве.
21.09.2024
Падарунак ад Папы Францішка перэгрынуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі
У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства "Мільён дзяцей  моліцца на ружанцы" Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак Ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце. На мінулым тыдні Ружанец быў перададзены ў нашу парафію.
15.09.2024
Адпустовая ўрачыстасць у Шаркаўшчыне
14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла адпустовая ўрачыстасць. Ганаровым госцем свята стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю і прамовіў гамілію. Кульмінацыяй парафіяльнага фэсту стала асвячэнне новага крыжа ля будынка касцёла.
14.09.2024
У Віцебскай дыяцэзіі з нагоды яе 25-годдзя праводзіцца мастацкі конкурс
Віцебская дыяцэзія запрашае прыняць удзел у мастацкім конкурсе усіх ахвотных. Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца: знаёмства з гісторыяй Віцебскай дыяцэзіі, умацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.
11.09.2024
Узвышэнне святога Крыжа
14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвечана святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.
11.09.2024
8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
У Касцёле не існуе традыцыі святкаваць дзень зямнога нараджэння святых. Звычайна святкуюць дзень іх нараджэння для вечнага жыцця (dies natalis), г.зн. дзень смерці. З гэтага правіла існуюць толькі два выключэння — Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Ян Хрысціцель. Касцёл святкуе іх дзень нараджэння як для нябеснага, так і для зямнога жыцця.
07.09.2024
Бласлаўленне на новы навучальны і катэхетычны год
1 верасня на святой Імшы а 10-ай гадзіне адбылося асвячэнне школьных прылад і бласлаўленне на новы навучальны і катэхетычны год. Падчас Эўхарыстыі маліліся не толькі за дзяцей і моладзь, якія сядуць за парты, каб паглыбляць свае веды, але і за іх бацькоў, настаўнікаў і катэхетаў.
01.09.2024
Каманда міністрантаў і моладзі нашай парафіі стала бронзавым прызёрам турніру па міні-футболе
26 жніўня ў Слоніме адбыўся XX Юбілейны турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла II”. У спаборніцтве прынялі ўдзел 20 каманд з розных куткоў Беларусі. Віцебскую дыяцэзію прадставіла каманда міністрантаў і моладзі нашай парафіі.
26.08.2024
Чарговы мастаскі пленэр адбыўся ў Друі
З 19 па 24 жніўня ў Друі праходзіў мастацкі пленэр, які ў гэтым годзе сабраў не толькі майстроў пэндзля і алоўка, але і фотамастакоў. У нядзелю (25 жніўня) у кляштары пры касцёле дзейнічала выстава работ мастакоў, якая завяршылася падвядзеннем вынікаў працы.
25.08.2024
Музычная гасцёўня ў Друі
23 жніўня ў Друі, у рамках мастацкага пленэру, адбылася сустрэча з вядомым беларускім этнографам, рэстаўратарам, мастаком і музыкантам Алесем Ласём. Чалавек-аркестр, як яго часта называюць за разнастайныя творчыя таленты, падзяліўся сваім майстэрствам ігры на ліры і віоле да гамба.
24.08.2024
Касцёл у Браславе абвешчаны малой базылікай. Што гэта азначае?
17 жніўня падчас цэнтральнай святой Імшы фэсту ў гонар Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, які адбыўся ў Браславе ў год 25-гадовага юбілею Віцебскай дыяцэзіі, было абвешчана аб наданні Браслаўскаму санктуарыю тытула малой базылікі.
19.08.2024
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by