WYSIWYG Web Builder
Лета — час добрых спраў

Лета — гэта не толькі час адпачынку але і добрая магчымасць рабіць карысныя справы. 17 чэрвеня моладзь нашай парафіі на чале з пробашчам ксяндзом Андрэем Куліком наведалі Міёрскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і выхавання каб падзяліцца цяплом сваёй душы з тымі, хто гэтага найбольш патрабуе.
19.06.2024
Запрашаем у пілігрымку ў Будслаў на роварах

4-5 ліпеня плануецца першая пілігрымка "Мёры-Будслаў" на роварах. За два дні пілігрымы пераадолеюць каля 130 км, каб дасягнуць нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Што такое пілігрымка і ці варта ў яе вырушаць?
16.06.2024
Праграма адкрытага турніру Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў

З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах адбудзецца адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
10.06.2024
Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай прайшла ў Івянцы
8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адылася другая агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай. У гэтым годзе ў спатканні акрамя гаспадароў прынялі ўдзел рыцары з Мёраў, Глыбокага, Удзела, Дзеркаўшчыны, Пяршаяў і Гродна.
09.06.2024
Юбілей малітоўнай групы

У 2024 годзе спаўняецца 25 гадоў з часу заснавання ў нашай парафіі малітоўнай групы Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, якое называюць таксама Апостальствам добрай смерці і якое цесна звязана з культам Маці Божай Балеснай. 
07.06.2024
Хрост дзіцяці ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса

7 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса на святой Імшы а 18-ай гадзіне да нашай парафіяльнай супольнасці далучылася маленькае дзіця. Хлопчык Ваня праз сакрамант хросту вызваліўся ад першароднага граху каб далей узрастаць як Божае дзіця.
07.06.2024
Сустрэча міністрантаў і дзіцячага хору

4 чэрвеня з нагоды завяршэння навучальнага года прайшла сустрэча для міністрантаў і ўдзельнікаў дзіцячага хору. Дзеці сабраліся на пляцоўцы ля плябаніі каб падвесці вынікі і разам адпачыць. Святары падрыхтавалі пачастункі, а Яўгенія Баговіч – праграму адпачынку.
05.06.2024
Эўхарыстычная працэсія — публічнае вызнанне веры

2 чэрвеня пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, якую мы адзначалі ў мінулы чацвер. Уславіць Хлеб вечнага жыцця праз супольную малітву сабралася шматлікая колькасць вернікаў.
02.06.2024
Запрашаем у аўтобусную пілігрымку па святынях Гродзеншчыны

27-28 ліпеня 2024 года плануецца аўтобусная пілігрымка “Мёры – Гродна”. Асноўнымі месцамі наведвання стануць дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай і катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай.
31.05.2024
30 мая — урачыстасць Божага Цела

30 мая 2024 года Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста.
29.05.2024
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by