WYSIWYG Web Builder
Пасхальная вігілія ў Святую ноч

З наступленнем цемры ў Вялікую суботу ў нашай святыні прайшла самая галоўная хрысціянская літургія на працягу года — Пасхальная вігілія ў Святую ноч. Гэтая літургія мае ў сабе шэраг духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце.
31.03.2024
Са святам Вялікадня!

Віншаванні і пажаданні шматлікіх ласк ад Бога з нагоды Пасхальных святаў скіроўваюць ксёндз Андрэй Кулік і святары Мёрскага дэканату.
30.03.2024
Вялікая субота

Вялікая субота — гэта дзень, калі ўвесь Хрыстовы Касцёл прабывае ў жалобе і святым маўчанні перад грабніцай свайго Пана і Збаўцы Езуса Хрыста. На працягу ўсяго гэтага дня вернікі прыходзяць у касцёл, каб у малітоўнай цішыні пабыць сам-насам з Езусам у грабніцы.
30.03.2024
Вялікая пятніца

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей, таму ў гэты дзень асаблівым чынам мы ўшаноўваем Крыж.
29.03.2024
Вялікі чацвер

Увечары ў Вялікі чацвер мы збіраемся на Імшу, якая называецца Літургія Вячэры Пана. Яна распачынае Святы Пасхальны Трыдуум. Гэта тры святыя дні, калі мы будзем разважаць пра ўстанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і пасвячэння, пра муку і смерць нашага Пана Езуса Хрыста, а таксама пра Яго Уваскрасенне.
28.03.2024
Навэнна перад святам Божай Міласэрнасці

У першую нядзелю пасля Вялікадня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Годным прыгатаваннем да гэтага свята можа стаць навэнна, якую мы распачынаем у Вялікую пятніцу. Пан Езус абяцаў: „Праз гэтую навэнну, Я ўдзялю душам шматлікія ласкі.” (Дзённік, 796)
28.03.2024
Святарства — дар Пана

Вялікі чацвер — гэта дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэтыя два сакраманты моцна звязаны паміж сабой. Эўхарыстыя неабходна нам, каб ісці да святасці, а для здзяйснення Эўхарыстыі патрэбныя святары, таму ў гэты дзень мы асаблівым чынам скіроўваем словы ўдзячнасці нашым душпастырам.
28.03.2024
Пасхальны Трыдуум

Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус здзейсніў справу адкуплення чалавецтва і дасканала праславіў Бога. Менавіта таму Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана з’яўляецца кульмінацыяй усяго літургічнага года. Як нядзеля займае цэнтральнае месца ў тыдні, так урачыстасць Пасхі з’яўляецца вяршыняю літургічнага года.
27.03.2024
Пальмовая нядзеля распачынае Вялікі тыдзень

Пальмовая або Вербная нядзеля – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Ерузалем на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.
24.03.2024
Вялікі тыдзень

Вялікі тыдзень – гэта час перад Уваскрасеннем Хрыста, які ўваходзіў у літургію паступова. Спачатку пост перад Вялікаднем доўжыўся ўсяго 3 дні. З часам быў уведзены перыяд 40-дзённага посту, а Вялікі тыдзень атрымаў асаблівае значэнне.
24.03.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by