WYSIWYG Web Builder
Найсвяцейшая Тройца фундамент любові

26 мая ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае святыня. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, гамілію прамовіў гаспадар парафіі ксёндз канонік Аляксей Асон.
26.05.2024
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Калі адзін азначае тры

26 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Гэта ўрачыстасць заахвочвае нас задумацца над галоўнай таямніцай хрысціянскай веры — таямніцай Бога адзінага ў трох Асобах — Айца, Сына і Духа Святога. Нам часта спадарожнічае вера ў гэтую таямніцу, паколькі мы выяўляем яе тады, калі робім знак крыжа.
25.05.2024
Першая святая Камунія

19 мая ва ўрачыстасць Спаслання Духа святога 20 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі святую Камунію. Наколькі важным і хвалюючым днём стала першая сустрэча з Езусам у сакраманце Эўхарыстыі, можна меркаваць па той радасці, якую адчувалі і перажывалі дзеці, іх бацькі і родныя.
19.05.2024
Паддацца дзеянню Святога Духа

19 мая Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, якую мы штогод святкуем праз пяцьдзясят дзён пасля Вялікадня. Гэта ўрачыстасць з’яўляецца таксама днём нараджэння Касцёла – святой супольнасці, дзе мы ўсе “народжаныя” для вечнага жыцця.
18.05.2024
Мёрскія парафіяне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў

11 мая, у трэцюю гадавіну пажару ў Будславе, вернікі нашай парафіі здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.
11.05.2024
Памяці святара

9 мая мы ўзгадваем чарговую гадавіну адыходу ў вечнасць святой памяці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса, шматгадовага пробашча нашай парафіі. Ён запомніўся многім як чалавек адкрыты, шчыры, з невычарпальнай энергія і аптымізмам. 
07.05.2024
Маліцца ўсім сэрцам да Марыі

У пачатку мая цяжка не ўзгадаць, што распачынаецца цудоўная пара, прысвечаная Маці Божай. Каля Найсвяцейшай Панны Марыі збіраюцца дзеці і дарослыя, молячыся праз Яе заступніцтва. Міністранты і моладзь нашай парафіі таксама сабраліся разам 4 мая ў святыні, каб праз маёвае набажэнства праславіць Бога і Яго Маці.
04.05.2024
4 мая — дзень успаміну Турынскай плашчаніцы
4 мая ў Касцёле адзначаецца літургічны ўспамін Турынскай плашчаніцы, устаноўлены 25 красавіка 1506 года Папам Юліем ІІ. Святая Плашчаніца называецца Турынскаю, паколькі вось ужо больш за чатырыста гадоў яна захоўваецца ў катэдры святога Яна Хрысціцеля ў італьянскім горадзе Турыне.
03.05.2024
Маёвыя набажэнствы — традыцыя даўняя і заўсёды маладая

Май месяц у Касцёле асаблівым чынам прысвечаны Маці Божай. Традыцыйныя маёвыя набажэнствы — гэта малітвы, якія на працягу гэтага прыгожага веснавога месяца праводзяць у касцёлах, а таксама каля прыдарожных каплічак і крыжоў.
30.04.2024
Ксёндз Ян Грабоўскі

30 красавіка мы ўзгадваем гадавіну смерці ксяндза Яна Грабоўскага, які 28 гадоў служыў у Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на час ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны і амаль 7 гадоў адбываў пакаранне ў лагеры, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пакліканне.
27.04.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by