WYSIWYG Web Builder
Літургічны год
1 снежня распачынаецца новы літургічны год – касцёльны гадавы цыкл, на працягу якога ў святых успамінах ва ўстаноўленыя дні ўшаноўваецца збаўчая справа Хрыста. Парадак і склад літургічнага году фарміраваўся стагоддзямі пад уплывам шматлікіх фактараў. Перад усім, гэта гісторыя збаўлення і гісторыя Касцёла.
17.11.2024
Ва ўрачыстасць святога Язафата адбылося ўшанаванне яго рэліквій
12 лістапада а 18-ай гадзіне адбылася ўрачыстая святая Імша ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі і нашай парафіі. Святочную Эўхарыстыю ўзначаліў ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне.
12.11.2024
Дваццаць пяць гадоў таму была выраблена фігура Маці Божай Ратавальніцы Тонучых
Восенню 1999 года на ахвяраванні вернікаў мёрскай парафіі была выраблена фігура Маці Божай Ратавальніцы Тонучых. Першапачаткова яна была ўстаноўлена на цвінтары касцёла, а зараз упрыгожвае набярэжную і з'яўляецца візітоўкай нашага горада.
09.11.2024
Дваццаць гадоў назад у Мёрах з'явіліся рэліквіі святога Язафата Кунцэвіча
12 лістапада 2004 года ва ўрачыстасць св.Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася значная падзея для нашай парафіі. Арцыбіскуп Чэнстахоўскі Станіслаў Новак, па просьбе тагачаснага пробашча парафіі ксяндза Крыштафа Мянкіны, даставіў з Рыма ў Мёры рэліквіі святога Язафата.
09.11.2024
У Мёрах пройдзе ХХ дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
Запрашаем да ўдзелу ў ХХ дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 3 студзеня 2025 года.  Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў) і старэйшая (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, гурт, інструментальная творчасць.
09.11.2024
Ва Успамін усіх памерлых вернікаў прайшлі набажэнствы на могілках
2 лістапада ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца Успамін усіх памерлых вернікаў або Задушны дзень, калі мы асаблівым чынам узгадваем тых, хто адышоў у вечнасць. З гэтай нагоды на гарадскіх могілках адбыліся адмысловыя набажэнствы за памерлых.
02.11.2024
Урачыстасць Усіх Святых
1 лістапада мы ўзгадваем і ўшаноўваем усіх святых: як вядомых, так і невядомых. Касцёл як містычнае Цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць, таму што «Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых» (пар. Мк 12, 27).
30.10.2024
Экзарцысты пра Хэлоўін: «Гэта не вясёлае і нявіннае свята»
Міжнародная асацыяцыя экзарцыстаў восенню гэтага года выдала кнігу «Змрочнае зачараванне Хэлоўіна». Аўтары папярэджваюць, што гэта не «вясёлае і нявіннае свята», а «насамрэч гэта працяг кельцкага свята Самайн». Святкаванне Самайна прыпадала на ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада.
28.10.2024
Дзеці і моладзь прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні старых парафіяльных могілак
26 кастрычніка а 14-ай гадзіне дзеці і моладзь, а таксама некаторыя бацькі і старэйшыя парафіяне, сабраліся на могілках, каб навесці там парадак напярэдадні актавы Усіх Святых. Спраў было вельмі шмат, аднак усе разам хутка прыбралі апалае лісце, быльнёг і сухія галіны.
26.10.2024
У Лепелі адбылося дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым
26 кастрычніка 2024 года ў Лепелі ў касцёле Святога Казіміра прайшло трэцяе агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
26.10.2024
Да 110-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі ў Вальку, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было 3 гады, яго сям’ю саслалі ў Сібір. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны.
21.10.2024
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 35-ую гадавіну біскупскага служэння
Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч прыняў біскупскае пасвячэнне 20 кастрычніка 1989 года ў базыліцы святога Пятра ў Рыме з рук з Папы Яны Паўла ІІ. З таго гістарычнага моманту сёлета мінае 35 гадоў. За гэты час іерарх зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё Касцёла, абвяшчаючы свету добрую навіну — Евангелле Езуса Хрыста.
20.10.2024
Дзеці з усёй Беларусі далучыліся да сусветнай ініцыятывы “Мільён дзяцей моляцца на ружанцы”
18 кастрычніка дзеці ўсяго свету ўзносілі свае малітвы праз заступніцтва Маці Божай аб міры і еднасці. “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” – ініцыятыва, якая распачалася ў Венесуэле ў 2005 годзе пры падтрымцы Папскага фонда “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Яе асноўная ідэя — паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа, як страла, ляцець проста да Cэрца Бога і такім чынам змяняць свет.
19.10.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by