WYSIWYG Web Builder
Святы Марк, евангеліст

25 красавіка ўспамін святога Марка, евангеліста. Ян, празваны Маркам, быў вучнем і перакладчыкам святога апостала Пятра, які называў яго «сваім сынам». Ён з’яўляецца аўтарам другога Евангелля, найкарацейшага з чатырох.
24.04.2024
У Мёрах прайшоў дэканальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання

20 красавіка прайшоў другі этап Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання. Тэма біблійнага конкурсу — «Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях». У дэканальным этапе, які праводзіўся у Мёрах, прынялі ўдзел 8 дзяцей і падлеткаў з двух парафій.
20.04.2024
Знайсці сапраўднае шчасце. Нядзеля Добрага Пастыра

У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, адзначаецца Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. У гэты дзень мы асаблівым чынам праз малітву звяртаемся да Пана Бога, каб Ён з любоўю ўзглянуў на маладыя сэрцы і “адправіў работнікаў у Свой вінаграднік”.
20.04.2024
Вяртаюцца эцюды і карціны

13 красавіка ў нашай святыні адбылася значная культурная падзея. Наш зямляк, вядомы мастак Вячаслаў Шамшур, у прысутнасці шматлікіх гасцей урачыста перадаў у дар парафіі чатырнаццаць сваіх работ, якія, у асноўным, прысвечаны яго малой радзіме —Міёршчыне.
13.04.2024
У Мёрах пройдзе адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў

З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах адбудзецца адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
09.04.2024
Урачыстасць Звеставання Пана
У гэтым годзе ўрачыстасць Звеставання Пана Каталіцкі Касцёл адзначае 8 красавіка (перанесена ў сувязі з тым, што дата прыпадала на Вялікі панядзелак). Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння.
07.04.2024
У нядзелю Божай Міласэрнасці ў Пагошчы адбыўся парафіяльны адпуст
У Нядзелю Божай Міласэрнасці, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў 7 красавіка, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы, што ў Браслаўскім дэканаце, адзначылі адпустовую ўрачыстасць. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік.
07.04.2024
Сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым
6 красавіка ў нашай парафіі прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Госцем спаткання стаў ксёндз Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, які цэлебраваў святую Імшу і прамовіў канферэнцыю на тэму "Чысцец вачыма Марыі Сіммы".
06.04.2024
Свята Божай Міласэрнасці

7 красавіка — свята Божай Міласэрнасці. Устанаўленне  свята  Божай  Міласэрнасці  ў першую  нядзелю  па  Вялікадні  невыпадковае — на гэты дзень прыпадае  актава  Змёртвыхпаўстання  Пана, якая вянчае правядзенне Пасхальнай Містэрыі. Гэты перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу Божай Міласэрнасці, якая аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыста.
06.04.2024
Завяршылася дабрачынная акцыя "Дапамагчы можа кожны"

З 17 па 30 сакавіка ў нашай парафіі праходзіла дабрачынная акцыя "Дапамагчы можа кожны", якая была накіравана на аказанне дапамогі сацыяльнаму прытулку ў Дзісне, дзе знаходзяцца дзеці, бацькі якіх занядбоўваюць сваімі бацькоўскімі абавязкамі. 2 красавіка рэчы, якія сабралі ў ходзе акцыі, перадалі адрасатам.
02.04.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by