Запрашаем да ўдзелу ў каляднай выставе "Хрыстос нарадзіўся!"
Традыцыйна з 24 снежня па 7 студзеня ў нашай святыні будзе наладжана выстава малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!" Да ўдзелу ў выставе запрашаем дзяцей, моладзь і людзей старэйшага пакалення. Работы могуць быць як індывідуальныя, так і калектыўныя (сямейныя). Тэхніка выканання работ любая. Галоўнае, каб малюнкі адпавядалі тэматыцы выставы. Работы з указаннем прозвішча, імя і ўзросту аўтара прымаюцца ў сакрыстыі да 18 снежня.
23.11.2022