Урачыстасць у Будславе сабрала тысячы вернікаў
1 і 2 ліпеня пад дэвізам "Каралева супакою, маліся за нас" адбыўся Будслаўскі фэст, на які ў гэтым годзе сабраліся тысячы вернікаў з усёй Беларусі, у тым ліку пілігрымы, якія прыйшлі пешшу.  Насычаная праграма, высокі ўзровень арганізацыі, магчымасць памаліцца перад абразом Маці Божай — усё гэта спрыяла глыбокаму духоўнаму перажыванню ўрачыстасці. 
02.07.2022
Адпуст у гонар нараджэння Яна Хрысціцеля
26 чэрвеня а 15-ай гадзіне ў капліцы вёскі Стэфанова Новапагосцкай парафіі адбылася ўрачыстая святая Імша. На свята сабраліся як мясцовыя вернікі, так і госці з Мёраў і Новага Пагоста. Дарослыя і дзеці маліліся разам аб апецы Яна Хрысціцеля ў сваім жыцці.
26.06.2022
20-годдзе Мястэчка Беззаганнай адзначылі айцы францішкане ў Удзеле
"Здабыць увесь свет для Беззаганнай" — пад такім дэвізам 24–25 чэрвеня ў Удзеле, што на Глыбоччыне, прайшлі ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя заснавання тут Мястэчка Беззаганнай  (беларускага Непакалянава).  На святкаванне такой знамянальнай падзеі сабраліся святары, сёстры законныя і шматлікія вернікі з розных куткоў Беларусі.
26.06.2022
Далучыліся да сусветнага мастацтва
25 чэрвеня а 14-ай гадзіне ў нашай святыні ў рамках рэспубліканскага фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (Вялікае мастацтва аргана) адбыўся канцэрт. Сваім майстэрствам ігры на аргане перад слухачамі падзялілася мінчанка Лізавета Марозава.
25.06.2022
Эўхарыстыя - гэта ўспамін любові Бога
У мінулы чацвер мы адзначалі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Шмат стагоддзяў католікі ў гэты або бліжэйшы дзень рыхтуюць эўхарыстычныя працэсіі да чатырох алтароў. У нашай парафіі ўрачыстая працэсія адбылася ў нядзелю 19 чэрвеня пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне.
19.06.2022
У Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы
12 чэрвеня ў вёсцы Новы Пагост Шаркаўшчынскага дэканату адбыўся фэст у гонар Найсвяцейшай Тройцы. На ўрачыстасць сабраліся святары з бліжэйшых парафій: Шаркаўшчыны, Мёр, Ідолта, а таксама мясцовыя вернікі. Узначаліў канцэлебраваную святую Імшу пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Шаркаўшчыны ксёндз Віктар Сініцкі SCJ.
12.06.2022
Найсвяцейшая Тройца — прыклад дасканалай супольнасці
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Праўда пра Бога Адзінага ў Тройцы — адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца. Да яе можна толькі наблізіцца, і гэтаму спрыяюць шматлікія спробы яе апісання — найчасцей з дапамогаю метафараў і інтуіцыі.
10.06.2022
Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара
9 чэрвеня адзначаецца свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Гэтае свята ўстаноўлена папам Бэнэдыктам XVI i з’яўляецца плёнам Года святарства, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 19 чэрвеня 2009 па 11 чэрвеня 2010 г. Устанаўліваючы гэтае свята, Папа жадаў, каб яно адзначалася ў чацвер пасля нядзелі Спаслання Духа Святога.
08.06.2022
Алкагалізм і сузалежнасць: дзе шукаць выйсце?
5 чэрвеня пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне ў нашай святыні прайшла сустрэча з членамі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Цэнтральная служба ананімным алкаголікаў" і  таварыства Ал-Анон. Размова ішла аб праблемах алкагалізму і сузалежнасці.
05.06.2022
Арганны фестываль “Ars Magna Organi” завітае ў Міёры
З 18 чэрвеня па 18 верасня 2022 года ў 12 месцах Беларусі пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (Вялікае мастацтва аргана), які будзе складацца з 54 канцэртаў. Арганізатары імпрэзы Курыя Пінскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла Беларусі, Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.
03.06.2022
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by