WYSIWYG Web Builder
Памаліліся за фундатараў касцёла
16 жніўня  а 8-ай гадзіне адбылася святая Імша за фундатараў касцёла. Дата 16 жніўня выбрана не выпадкова. На памятнай дошцы, размешчанай у касцёле з правага боку, маецца запіс з просьбай аб адпраўленні святой Імшы за душу ксяндза Юзафа Бародзіча і ўсіх ахвярадаўцаў.
16.08.2022
Адбылося традыцыйнае асвячэнне кветак і пладоў новага ўраджаю
15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У розных краінах свету з гэтай урачыстасцю звязана шмат традыцый і народных прыкмет. Найбольш распаўсюджаная хрысціянская традыцыя — асвячэнне кветак і пладоў новага ўраджаю, як плёну руплівай сялянскай працы.
15.08.2022
Марыя — духоўны вітраж
14 жніўня а 15-ай гадзіне ў нашай святыні адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч.
14.08.2022
Чарговы мастацкі пленэр завяршыўся ў Друі
З 4 па 14 жніўня ў Друі прайшоў чарговы Восьмы мастацкі пленэр, які традыцыйна завяршыўся святой Імшой і вернісажам. У рабоце пленэру ўзялі ўдзел 42 асобы, сярод якіх 26 мастакоў-прафесіяналаў і 12 юніёраў.
14.08.2022
Урачыстасці ў Росіцы
5 і 6 жніўня ў росіцкім санктуарыі прайшлі ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны.  Галоўная святая Імша распачалася апоўначы, пасля яе адбылася працэсія на пляц мучаніцтва з адарацыяй Крыжа.
07.08.2022
Пілігрымка "Друя-Росіца 2022"
Завяршылася чарговая пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу да благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. 105 пілігрымаў пад кіраўніцтвам айца Іллі Саўчанкі МІС 5 жніўня паспяхова дасягнулі санктуарыя, прайшоўшы амаль 90 кіламетраў.
07.08.2022
Асвячэнне транспарту ў гонар святога Крыштафа
25 ліпеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Крыштафа, які з'яўляецца апекуном падарожных. З гэтай нагоды ў нядзелю 24 ліпеня пасля кожнай святой Імшы ў нашай святыні адбывалася традыцыйнае бласлаўлення кіроўцаў і асвячэнне транспартных сродкаў.
24.07.2022
Што можна рабіць з асвечанай вадой?

Паводле каталіцкай традыцыі, асвечаная вада належыць да сакраманталіяў. Чым з’яўляюцца сакраманталіі? Як кажа нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, гэта прадметы або дзеянні, якія, дзякуючы малітве Касцёла, указваюць на духоўныя даброты і асвячаюць штодзённае жыццё веруючага чалавека, рыхтуючы яго да больш глыбокага прыняцця і перажывання канкрэтнага сакраманту.
18.07.2022
Парафіяльную ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай адзначылі ў Ідолце
16 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай. Менавіта такі тытул мае парафія ў аграгарадку Ідолта, дзе суботнім днём прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Ганаровым госцем свята стаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
16.07.2022
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by