WYSIWYG Web Builder
  • Рараты
  • Рараты
І нядзеля Адвэнту
Парадак цэлебрацыі святой Імшы:
Рараты
ў панядзелак, сераду, пятніцу ў 7.00;
раняшняя Імша ў аўторак, чацвер, суботу ў 8.00;
вячэрняя Імша
панядзелак-субота: 18.00;
нядзеля: 8.00; 13.00; 18.00.
     АДВЭНТ    
Рараты — падзяка Панне Марыі за яе «так»
Перажываем Адвэнт, неад'емнай часткай якога з'яўляюцца Рараты — адмысловыя святыя Імшы на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту.
    ФОТАФАКТ    
Асвячэнне аплаткаў на вігілійны стол

У першую нядзелю Адвэнту, якая распачынае перыяд чування, малітвы і перамены жыцця ў чаканні другога прыйсця Збаўцы Нашага Езуса Хрыста, пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік асвяціў аплаткі, якімі мы будзем дзяліцца падчас вігілійнай вячэры.
    ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР  
Першы пакліканы
30 лістапада ў літургіі Касцёла ўспамінаем святога апостала Андрэя  – чалавека веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікую колькасць людзей. Св. Андрэй з’яўляецца апекуном рыбакоў, плыўцоў, добрага сужэнства і дзяцей.
 
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ   
Літургічны год
Першай нядзеляй Адвэнту распачынаецца новы літургічны год – касцёльны гадавы цыкл, на працягу якога ў святых успамінах ва ўстаноўленыя дні ўшаноўваецца збаўчая справа Хрыста. Парадак і склад літургічнага году фарміраваўся стагоддзямі пад уплывам шматлікіх фактараў. Перад усім, гэта гісторыя збаўлення і гісторыя Касцёла.
      НАША ВЕРА     
Адкрыць сэрца Пану

30 лістапада ў Касцёле распачынаецца Адвэнт — час радаснага чакання на прыйсце Божага Сына. Гэта час духоўнай падрыхтоўкі, чакання і надзеі. Менавіта гэты перыяд распачынае ў Касцёле новы літургічны год.
       АНОНС ПАДЗЕЙ     
У Мёрах пройдзе чарговы фестываль-конкурс каляднай песні “Зорка Бэтлеема”

Запрашаем да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 3 студзеня 2026 года. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў) і старэйшая (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, гурт, інструментальная творчасць.
    РЭПАРТАЖ    
У Мёрах прайшла дыяцэзіяльная сустрэча святароў і кансэкраваных асоб

11 лістапада, ва ўспамін Марціна Турскага, у нашай парафіі прайшла сустрэча святароў і кансэкраваных асоб, якія працуюць на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Такія спатканні праходзяць рэгулярна ў розных парафіях і накіраваныя на ўмацаванне малітоўнай еднасці і рэлігійнае ўзрастанне духавенства і кансэкраваных асоб.
    АКТУАЛЬНА    
Новыя спосабы складання ахвяраванняў на патрэбы парафіі

З’явіўся новы спосаб зрабіць ахвяраванне на патрэбы нашай парафіі. Зараз гэта можна зрабіць таксама і он-лайн, праз АРІП (ЕРИП). Ахвяраваныя такім спосабам грошы, прыходзяць непасрэдна на парафіяльны рахунак.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by