WYSIWYG Web Builder
Супольнасць касцёла папоўнілася новымі вернікамі
4 кастрычніка ў нашай святыні адбылася значная падзея: трое дзяцей прынялі сакрамант хросту. Дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык былі далучаны да супольнасці люду Божага. Хрост - гэта толькі пачатак, фундамент, які патрабуе далейшага развіцця, брама для пераходу да Таямніцы хрысціянскай  веры  і  да  жыцця  паводле прынятай  веры. 
Святое Пісанне - фундамент веры
30 верасня прайшлі першыя заняткі біблійнага кола. Гэта новая  рэлігійная практыка, якой не было раней у нашай парафіі. З просьбай расказаць аб  дзейнасці біблійнага кола мы звярнуліся да яго кіраўніка – пробашча ксяндза Андрэя Куліка.
Святое Пісанне - фундамент веры
30 верасня прайшлі першыя заняткі біблійнага кола. Гэта новая  рэлігійная практыка, якой не было раней у нашай парафіі. З просьбай расказаць аб  дзейнасці біблійнага кола мы звярнуліся да яго кіраўніка – пробашча ксяндза Андрэя Куліка.
У новы навучальны год з Божым бласлаўленнем
30 жніўня на Святой Імшы а 10-ай гадзіне было шматлюдна, паўсюль зіхацелі ўсмешкі дзяцей. Літургія вызначалася пэўнай урачыстасцю. Скончыўся Белы тыдзень на працягу якога хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ў мінулую нядзелю прынялі Першую Святую Камунію, прыходзілі кожны дзень у касцёл каб умацаваць сваю веру.  Мінавіта яны чыталі Слова Божае, спявалі псальмы, звярталіся з просьбамі да Пана Бога ў малітве вернікаў. Падчас Імшы маліліся таксама за бацькоў, настаўнікаў і катэхетаў, каб яны выконвалі свае абавязкі адпаведна Божых загадаў і былі годным узорам для сваіх дзяцей.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам
23 жніўня на Святой Імшы а 12-ай гадзіне 15 дзяцей прынялі Першую Святую Камунію. Раздзяліць радасць свята разам з дзецьмі і іх бацькамі прыйшлі шматлікія вернікі. Напачатку Літургіі бацькі блаславілі сваіх дзяцей, а потым ўрачыстай працэсіяй увайшлі ў касцёл. Радасць у вачах, шчаслівыя ўсмешкі ззялі на тварах дзяцей, якія праз некалькі хвілін упершыню прымуць Цела Хрыста.
Хай сыйдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі, гэтай зямлі...
22 жніўня а 11-ай гадзіне адбылася галоўная Святая Імша на ўшанаванне Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Урачыстасці ў Браславе ў гэтым годзе прайшлі ў скарочаным фармаце, аднак, не гледзячы на гэта, на фэст сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але таксама вернікі, сёстры законныя і святары з усёй дыяцэзіі. Напачатку Святой Імшы прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ганаровым госцем урачыстасцей у Браславе стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Памаліліся за фундатараў касцёла
16 жніўня на Святой Імшы а 8-ай гадзіне памаліліся за Юзафа Бародзіча і ўсіх фундатараў касцёла. Падчас Імшы быў прачытаны зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне.
Велічае душа мая Пана...
15 жніўня а 15-ай гадзіне адбылася галоўная Святая Імша ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але таксама вернікі, сёстры законныя і святары з іншых парафій. Ганаровым госцем і цэлебрантам Святой Імшы стаў Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Урачыстасці ў Росіцы
1 жніўня ў Росіцы ў скарочаным фармаце прайшлі ўрачыстасці на ўшанаванне блаславёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пасля Святой Імшы адбылася працэсія на месца мучаніцтва, малітва і ўшанаванне святога крыжа.
Бласлаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў
26 ліпеня пасля кожнай Святой Імшы на ўспамін св.Крыштафа, апекуна падарожнікаў, які ўзгадваецца ў літургічным календары 25 ліпеня, адбылося бласлаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў. Перад бласлаўленнем ксёндз-пробашч Андрэй Кулік нагадаў прысутным аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху і ўзаемнай ветлівасці на дарозе.
У Ідолце адбыўся парафіяльны адпуст
16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай) у Ідолце адбыўся парафіяльны адпуст, на які сабраліся вернікі і святары з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў канцэлебраваную Святую Імшу генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель.
У Міёрах памаліліся за ахвяраў вайны 1920 года
16 ліпеня ў Міёры прыбыла польская дэлегацыя на чале з дарадцам пасла Аркадзіўшам Клэмбэкам, каб ушанаваць памяць загінуўшых падчас польска-савецкай вайны 1920 года.  Спачатку адбылося набажэнства за загінуўшых салдат, якое ўзначаліў пробашч Міёрскай парафіі кс.Андрэй Кулік. Затым да прысутных звярнуліся дарадца пасла Аркадзіўш Клэмбэк і намеснік старшыні Міёрскага РВК Валерый Драба.
"Святыня над возерам"
У канцы чэрвеня ў выдавецтве "Капітал Прынт" выйшла кніга мясцовага краязнаўцы Вітольда Антонавіча Ермалёнка "Святыня над возерам". Духоўна-асветніцкае выданне распавядае пра гісторыю Міёрскага рыма-каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ад старажытнасці да сучаснасці.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by